#Праца для #Беларусаў па працоўных візах

 тунеядець білорусГрамадзяне #БЕЛАРУСІ. Хопіць быць тунеядцамі. С 1 студзеня будуць створаны спіскі тунеядцаў. Згодна с новым законам беларус, які працуе легальна за мяжою НЕ ЛІЧЫЦЦА ТУНЕЯДЦАМ. Для гэтага ён павінен працаваць легальна і прэдаставіць у камісію па тунеядству дакументы ад працадаўцы. Прапануем вам афіцыйную#працу ў #Польшчы. Хопіць быць “тунеядцам” і плаціць АБРОКІ ўраду

#паўгадавыя запрашэнні, #ваеводскія гадавыя дазволы на працу, #картыпобыту, безкаштоўныя вакансіі. Ўсе нашыя работы – гэта простая некваліфікаваная праца. Калі збіраецесь адразу зарабіць багата грошай – вам не да нас і ўогуле не да Польшчы. Наша работа – добры пачатак да вывучэння польскай мовы, каб далей знайсці сабе працу па спецыяльнасці. З асабістага досведу – чым лепей ведаешь мову, тым хутчэй атрымаецца інтэгравацца ў польскае грамадства, карыстацца павагай на працоўным месцы. Лягчэй вырашаць розныя справы ў інстанцыях тыпу “Гарвыканкам, аблвыканкам, налогавая інспекція, ФСЗН). Калі ласка перад тым як задаваць пытанні дачытайце гэты тэкст да канца і зрабіце так як тут напісана. 90 адсоткаў вашых пытанняў адпадзе. На рэшту пытаняў таксама атрымаеце адказ.

● Патрабуюцца працоўнікі на склад у Pęcice ul. Sokolowska 64, powiat Prusykowski, склад DSV Solutions. Праца на “фалюванні палет”. Палету з таварам патрэбна абгарнуць паліэтыленам перад адсылкаю. Праца не цяжкая, мінімальныя патрабававанні да мовы. Падыходзіць тым, хто толькі прыехаў. Мінімальная аплата 14 зл/брутта на гадзіну. Можна працаваць больш чым 8 гадзін. Але гэта заўсёды вырашае кіроўнік. Дагавор – умова злеценія (падраду). Аплата раз у месяц 15-га наступнага за папярэдні. Гэта значыць, напрыклад, 15 ліпеня вы атрымаеце грошы за чэрвень. Авансу няма, жыллё – Інфармацыя унізе.

● Патрабуецца памочнік кансультанта па справах легалізацыі ў Польшчы працоўнікаў. Спачатку стажыроўка і навучанне (платна) – потым высокааплочваемая праца. Навучанне тычыцца аб’яў аферт працы, размовы з ужендам працы, атрыманне інфармацыя старасты, рыгістрацыя асвядчэнь, дазволаў на працу ад ваеводы, дазволаў на прэбыванне і працу на тры гады, напісанне аппеляцый і іншае.

● Патрэбны выкладач ангельскай мовы ў прыватную школу ў Варшаве. CV адсылайце па аэдрэсу [email protected] інфармацыя будзе перадана працадаўцы.

Адказваем на пытанне тыпу: Чы мажліва ў Вас спытацца аб вакансіі токара альбо аператара ЧПУ? Мы прапануем пачаткову працу ў Польшчы, на пачатковым узроўне валодання моваю. Калі вы валодаеце моваю на добрым узроўні, вы можаце знайсці сабе больш кваліфікаваную работу самастойна. Працы ў Польшчы БАГАТА! На ўсе работы патрэбны дазвол. Без дазволу могуць працаваць толькі студэнты альбо асобы с картай паляка. Абмежавань па ўзросце няма. Але чалавек мусіць вытрымаць 8-10 гадзін фізічнай працы. Працаваць па дазволе ад нашай фірмы ў другога працадаўцы – НЕЛЬГА. Дазвол выдаецца на канкрэтную фірму і чалавек павінен працаваць толькі там. Калі вы атрымалі дазвол и там не працуеце, значыць вы падманулі працадаўца, ці, калі атрымалі фальшывы дазвол, то значыць вы атрымалі візу на падставе не істнеючых вакансій і маеце ўсе правы на ануляванне і дэпартацыю. Заклікаем да легальнай працы. Каб працаваць афіцыйна, мы зробім для вас запрашэнне. На гэта патрабуецца 30 дзён. На ўсіх работах дадзеных вышэй – umowa zlecenia. UMOWA ZLECENIA. Націсніце на гэты лінк і прачытайце уважліва. Там усе проста і зразумела. Скарыстайцеся гуглам, перакладчыкам. У офісе фірмы вам растлумачаць, што значыць кожны пункт. УВАГА! ЮРЫДЫЧНЫМ ДАКУМЕНТАМ ЁСЦЬ УМОВА ПОЛЬСКАЮ МОВАЮ! Не патрабуйце калі ласка ўмовы беларускаю ці іншаю моваю. Я бачыў уласнымі вачыма дагавор на две мовы, але ў тым дагаворы не было ані дзённай стаўкі, а ні спецыяльнасці па якой працуе чалавек. Па-просту з`яўляўся нейкім кансультантам лагістычных аперацый.

. Чаму мы падпісваем дагавор-падрад? Таму што колькасць работы звязана з колькасцю замоў. Калі замовы няма – мяма і работы. Слабейшых у такім разе звальняюць. Тыя, хто выконвае норму, застаюцца. Так паўсюль у Польшчы. Калі вам дзесьці абяцаюць працу адразу па 11-12 гадзін з стабільнай стаўкай – вас дураць і вас чакаюць разчараванні. Будзе гатовыя да таго, што атрымаеце ад кіроўніка змены графік на 8 гадзін і забарону на надгадзіны. Калі няма такой патрэбы на прадпрыемстве ніхто вам не дасць працаваць вышэй нормы. Заўважце, што на большасць, амальна 100% фірмаў абед уклчаны ў 8 гадзін, беларускім грамадзянам гэта дзіўна, але так, тут вы працуеце 7,5 гадзін. 30 хвілін на адпачынак. Альбо 2 па 15, альбо 30 хвілін адразу. Залежыць ад кіроўніка. Умову а працы агенцыя не можа вам даць на 3 гады, а злецэнія можа. Праз 3 месяцы можна перацсці да працадаўцы працаваць беспасрэдна. Толькі той працадаўца мусіць зрабіць вам дакументы, дазваляючыя ў яго працаваць легальна.

Астатнія вакансіі:
● Склад электратэхніка “Эўранэт” – 15-17 зл/гадз брутта (12-14 на рукі). Аператар электрапагрузчыка – 17-19 зл/гадз. (Добрае валоданне польскаю моваю на камуникатыўным узроўні). ul. Wacława 2, powiat Pruszków 05-806 Komorów.

● Склад медыкаментаў “Славекс” – 16 зл/гадз брутта (12,5 на рукі). Графік працы трохзмяновы: 6-14, 14-22, 22-6. Абавязковае валоданне моваю на камунікатыўным узроўні. Уменне чытаць па-польску назвы лекаў, г.зн чытаць лацінкаю

● Склад “Хаві логістікс” – 16 зл/гадз брутта камплектацыя і пакаванне на вялікім нехарчовым складзе. ul. Daniszewska 25

ПЫТАННЕ: Ці можна працаваць больш гадзін?
АДКАЗ: Можна працаваць па 10 гадзін кажды дзець апроч нядзелі. У месяц выйдзе 230-240 гадзін. Але ніхто не прымушае. Сяэдні паказчык – 190 гадзін.
ПЫТАННЕ: Дагавор?
АДКАЗ: UMOWA ZLECENIA (тычыцца ўсіх прац)
ПЫТАННЕ: Ці можна зрабіць карту пабыту?
АДКАЗ: Можна (тычыцца усіх прац)
ПЫТАННЕ: Як выплочваецца зарплата?
АДКАЗ: Раз у месяц 15-га пераводам на банкаўскі рахунак.
Манікюрысткі
● Гандлёвы цэнтр “Злоты Тарасы” – 13.70 зл/гадз. брутта (да 4 тысяч злотых у месяц раз з “чаевымі”, валоданне моваю на узроўні, каб разумець кліента.

● Касметычны салон у Кельцах – зп 13 зл/гадз брутта (да 5 тысяч злотых у месяц разам з чаевыми)

Манцёр картонных рэкламных стэндаў

Найлепшая прапанова для тых, хто толькі прыехаў. Праца на фабрыцы, дзе вырабляюць рэкламныя стэнды з картону для дробнай прадукцыі ў крамах. Лёкка праца седзячы, для жанчын і мужчын. Прадпрыемства знайдуецца на вуліцы Muszkieterów 15 у Варшаве. 14-16 зл/гадз брутта. На тым прадпрыемстве сітуацыя залежыць ад колькасці замоў. Сёння патрэбна напрыклад 5 асоб, заўтра ужо 50. Таму як прыедзеце, можа так стацца, што прыйдзецца пачакаць некалькі дзён.

Пакоўшчык прадукцыі
Праца для жанчын на Касметычнай фабрыцы ў Прушкове – зп 13.70 зл/гадз

Мінімальныя патрабаванні да польскай мовы.

Зваршчык
● праца на заводзе аккумулятараў у Варшаве, 3200 злотых брутта ў месяц. Мінімальныя патрабаванні да польскай мовы. Спосаб MIG-TIG

Муляр
● праца на будаўніцтве метро ў Варшаве – 25 зл/гадз брутта, мінімальныя патрабаванні валодання моваю.

Пытанне, якое цікавіць многіх. Страхаванне ад выпадкаў. Кожны працоўнік, які падпісаў дагавор аўтаматычна застрахаваны ZUS (zakład ubiezpieczeń społecznych). Перад першым днём працы працоўнік праходзіць інструктаж аховы працы (BHP). Калі вы першы раз робіце візу на паўгода, то трэба зрабіць страхоўку на час дзеяння візы. У іншым выпадку яе вам не адкрыюць. Із асабістага вопыту, магу сказаць, што на беларуска-польскай мяжы страхоўку пытаюць рэдка. На некаторых складах патрабуюць дадатковыя медыцынскія абследванні. Для аператараў элетракараў патрабуецца сэртыфікат польскі. Беларускі не падходзіць.

Паслядоўнасць дзеянняў, каб трапіць да нас на працу:
Для таго каб прыехаць на працу вам патрэбна выслаць ліст польскаю моваю на адрас [email protected] Далей тэлефануеце на нумар +48730150901 і пытаецеся ці ваш ліст дайшоў і ці ён ужо пайшоў у апрацаванне. За 1 месяц будзе гатова запрашэнне. Які мы можам выслаць вам поштаю ў любы горад Рэспублікі Беларусь. Альбо іншымі спосабамі па дамоўленнасці. УВАГА! Гэта спосаб для САМАСТОЙНАГА вырашэння пытання. Калі вы хочаце скарыстацца нашаю дапамогаю – вы плаціце і 30 злотых на фірму і за падгатоўку дакументаў таму чалавеку, які за Вас будзе размаўляць з агенствам працы.

Спачатку ліст (у вольнай форме напішыце, што вы хаціце у нас працаваць і дзе.)
2. Толькі потым тэлефануйце

Хостелы ў якіх вы можаце жыць у першыя месяцы прыезду:

У нашых хостэлах жывуць пераважна мужчыны. У нашым хостэле ul. Grodkowska, 6 плата 600 зл, робім умову вынайму і мельдунак. Плата за месяц наперад. У наступных месяцах вылічваецца аплата з заробку.

ul Grodkowska, 6 tel власника +48 603110222 Маріуш (тут тільки чоловіки зараз)

Астатнія прапановы:

ul. Przanowskiego +48 531 292 975 Тарас,

ul. Dzwonkowa, +48 504 464 191 Aндрэй

+48 604763119 Анастасія

+48 508 248 621 Зося ul Chelmżynska 139 (для тых хто не паліць)

+48 606 880 099 Яцек ul Warsztatowa 16

За жыллё працоўнікам нічога не плацім. Авансаў няма. Валоданне моваю на прымітыўным узроўні. На ўсех складах гавораць украінскаю, беларускаю моваю. Для людзей з Гомеля прапаную да прыезду добрыя курсы. Калі застаюцца якія-небудзь пытанні стаўце калі ласка іх праз фэйсбук Kiryl Simanok, праз кантакт e-mail [email protected]. Таксама дапаможам з анкетамі на візы і запісам да візавых цэнтраў у Гомелі і іншых гарадах Беларусі.

Калі ласка, каб не марнаваць ані вашага, ані нашага часу, лаканічна стаўце пытанні. Пытайцеся аб тым, аб чым тут не напісана.

Прыблізныя выдаткі на жыццё ў першы месяц:

Курс 1 злотага зараз – 58 капеек

50 рублёў аўтобус с Гомеля, Мінска. Брэст, Гродна раю цягніком.

5 злотых – стартавы пакет мабільнага аператара.

20 злотых – мінімальна папоўніць рахунак тэлефону. 2 ГБ інтэнэту каштуе 9 злотых. У пераважнай большасці месцаў – ёсць WI-FI.

110 злотых – праяздны на ўсе віды транспарту.

500 злотых – мінімальны кошт ложка ў хостэле ці ў пакою ў кватэры

800 злотых – пакой на аднаго + столькі ж на каўцыю (каўцыя амаль заўжды звротная)

1200 злотых – мінімальны кошт 1-пакаёвай кватэры (+каўцыя)

Харчаванне: 300 злотых у месяц хопіць.

Першая ваша выплата заробку будзе 15-20 наступнага месяца.

З пачатку ваш заробак будзе складаць 2000-2300 злотых у месяц. Чым лепей валодаеце моваю, тым большыя для вас адкрываюцца небасхілы. Адразу не будзе проста. Але гарантую вам, што с першага заробку вы зможаце аплаціць усе кошты і зарабіць на вучобу, вандроўкі і іншыя забавы. Хто вельмі хоча, той зможа. Варшава і Польшча – гэта краіна ў якой вы можаце планаваць заўтрашні дзень. Для тых, хто захоча застацца больш, чым на тэрмін дзеяння ёсць мажлівасць атрымання карты пабыту на 3 гады! Жадаем поспехаў!
#Праца #Польшча

Facebook Comments
Share on facebook
Share on twitter
Share on linkedin

Супутні публікації